Select your language

 

headEuroazjaAm UKR 8

 

continents colored20 01WERSJA POLSKA    ENGLISH VERSION    VERSIÓN ESPAÑOLA    ČESKÁ VERZE     VERSION FRANÇAISE    VERSIONE ITALIANA  DEUTSCHE VERSION  РУССКАЯ BЕРСИЯ    BEPCIЯ БЕЛАРУСІ   SLOVENSKÁ VERZIA   VERSION MAGYAR     VERSÃO PORTUGUESA

-----------------------------------------------------------------------------------------------------------------

У НЯДЗЕЛЮ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ - МЕКСІКА 2016

З Санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Тенанго-дэль-Айрэ ў Мексіцы ў нядзелю Божай Міласэрнасці, у Юбілейны Год міласэрнасці і Дзень святасці жыцця, злучаны з урачыстасцю Звеставання.

Мы, абаронцы жыцця, аб’яднаныя ў Міжнароднай кааліцыі «Ад акіяна да акіяна», якая вядзе гістарычнае паломніцтва Маці Божай Чанстахоўскай праз свет ў абарону жыцця,

Слухаючы вялікі заклік Марыі, Маці Хрыста, каб абараніць цывілізацыю жыцця і любові ў сучасным свеце;

Стоячы ў прысутнасці Божай Маці перад яе жывым вобразам у Гвадэлупе на гары Тэпеяк ў Мексіцы, а таксама перад пілігрымуючай праз свет іконай Чэнстахоўскай, якую суправаджае абраз Езуса Міласэрнага;

Спадзяючыся, што як Марыя, вялікая заступніца абароны жыцця, аб’явілася ў Мексіцы, каб вырваць загубленых людзей ад кайданоў цывілізацыі смерці, так і сёння Яна абароніць цывілізацыю жыцця і любові, якая знаходзіцца пад пагрозай;

Дзякуючы за прысутнасць Марыі, якая ў іконе Чэнстахоўскай правандравала ўжо 165 000 км праз 27 краін і тры кантыненты, прабуджаючы сумленне людзей і паказваючы адзіны спосаб для выратавання сучаснага свету;

Мы заклікаем усіх людзей добрай волі, каб услухаліся ў заклік Божай Маці і з вялікай любоўю і адданасцю ўключыліся ў абарону цывілізацыі жыцця і любові, якая сёння знаходзіцца пад вялікай пагрозай ва ўсім свеце.

З табой, Марыя, мы абаронім нашыя сем’і, нашых дзяцей і нашу веру, Касцёл Хрыстовы, супакой ва ўсім свеце і нашу будучыню!

Найсвяцейшая Маці, Марыя!

Дзякуем Табе за вялікую пілігрымку ў Іконе Чэнстахоўскай праз свет ў абарону цывілізацыі жыцця і любові. З 2012 года Ты правандравала ўжо 165 000 км праз 27 краін на трох кантынентах, нібыта чатыры разы навокал свету. Ты шчодра раздаеш ласкі і жыватворчую любоў. Ты паказваеш свету, што вера ў сэрцах людзей усё яшчэ жывая!

Сёння Мексіка перажывае Таямніцу Твайго Наведання. Мы прыносім Цябе да нашых дамоў, сем’яў і санктуарыяў, а Ты робіш нас сапраўднымі абаронцамі жыцця. Не бойцеся! – заклікаў св. Ян Павел II – Duc in Altum! «Адплыві на глыбіню!»

Плыць праз штармавыя воды і бурныя патокі цяжка. Мы ўдзячныя, што Ты, наша Маці, Марыя, заўсёды стаіш побач з намі. Ты для нас прамяністая Ранішняя Зорка і пэўны Правадыр.

На гары Tэпеяк ў Гвадэлупе Ты сказала святому Хуану Дыега: Не бойся (...) Ці ж тут не Я, твая Маці? Ці ж ты не знаходзішся пад Маім покрывам? Ці ж не я крыніца тваёй радасці? (...)

Мы таксама маем запэўненне Твайго Сына: Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку (Мц 28,20).

Нягледзячы на ​​вялікую трывогу, боль і гора навокал нас, Ты вучыш нас жыць у любячых сем’ях, на ўзор Святой Сям’і з Назарэта. Умацуй нашу веру, давер і паяднанне са сваім Боскім Сынам, чыя міласэрнасць усім нам так патрэбна.

Маці Міласэрнасці, дадай нам сіл. Сённяшні свет патрабуе сведкаў святасці і непарушнасці жыцця кожнага чалавека, асабліва найбольш безабаронных і нявінных дзяцей ва ўлонні маці. У часы глабальнага нападу на сапраўдную прыроду сям’і мы абавязаны актыўна паказваць цуд сакрамэнту сужэнства, якое становіцца калыскай жыцця і падмуркам Дамашняга Касцела.

 З табой, Марыя, мы можам супрацьстаяць адчаю і цывілізацыі смерці, якія прыносіць на свет твой супраціўнік. Прыцягні нас, каб мы пагрузіліся ў малітву Ружанца. Прасі разам з намі аб ласцы Божай Міласэрнасці, каб мы з вялікай радасцю і верай усклікалі: «Езу, давяраю Табе!» І вымаўлялі словы Вяночка да Божай Міласэрнасці: «Дзеля Яго балеснай мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету!»

 Дзякуем Табе, Маці!

---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

pobierz plik pdf (download pdf file):

WERSJA POLSKA     ENGLISH VERSION     VERSIÓN ESPAÑOLA     ČESKÁ VERZE
VERSION FRANÇAISE     VERSIONE ITALIANA     DEUTSCHE VERSION

РУССКАЯ BЕРСИЯ     BEPCIЯ БЕЛАРУСІ    SLOVENSKÁ VERZIA

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.